Белорусский портал в Казахстане

У Мінску адбыліся кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў дзяржаў - удзельніц СНД на тэму "Пытанні кантролю над узбраеннямі, раззбраення і нераспаўсюджвання"



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

У кансультацыях прынялі ўдзел прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Выканаўчага камітэта СНД.

Сустрэча прайшла ў канструктыўным ключы і атмасферы зацікаўленасці, адбыўся грунтоўны абмен думкамі па шырокім коле пытанняў кантролю над узбраеннямі, раззбраення і нераспаўсюджвання, у тым ліку прадухілення гонкі ўзбраенняў у космасе, супрацоўніцтва з арганізацыяй па забароне хімічнай зброі, біялагічнай бяспекі, ваенна-палітычнага вымярэння АБСЕ і кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі ў Еўропе.

Мерапрыемства дазволіла намеціць шляхі далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржавамі - удзельніцамі СНД у галіне кантролю над узбраеннямі, раззбраення і нераспаўсюджвання.

1 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/90/69584
Текущая дата: 07.10.2024