Белорусский портал в Казахстане

У Швецыі на акцыю супраць спалення Карана сабраліся больш за 3 тыс. чалавек



Каля 3 тыс. чалавек сабраліся на акцыю пратэсту супраць спалення Карана на цэнтральнай плошчы ў горадзе Мальмё на поўдні Швецыі. Пра гэта паведамляе газета Sydsvenskan.

Акцыя праходзіць пад лозунгам «З Каранам супраць ісламафобіі». Арганізатарамі пратэстаў выступілі некалькі мясцовых мусульманскіх арганізацый. Удзельнікам раздалі 500 копій Карана, і яны правялі агульную малітву.

На аналагічную дэманстрацыю пад лозунгам «Хопіць паліць наш Каран» на плошчы Медбар’ярплатсен у Стакгольме ў нядзелю, па ацэнцы паліцыі, прыйшлі 4 тыс. чалавек.

Звязда, 10 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/90/70048
Текущая дата: 18.11.2024