Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка павіншаваў Такаева з 70-годдзем і абмеркаваў супрацоўніцтва



Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы цёпла павіншаваў казахстанскага калегу з 70-гадовым юбілеем, пажадаўшы здароўя і далейшых поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці.

Коратка прэзідэнты абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана, перспектывы далейшага ўзаемадзеяння.

Звязда, 17 траўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/92/69444
Текущая дата: 07.10.2024