Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Нашы народы і краіны аб’яднаны не толькі з гістарычнага пункту гледжання славянскімі каранямі, даўнімі гандлёвымі сувязямі, але і вынікамі двухбаковага ўзаемадзеяння ў сучаснасці», — гаворыцца ў віншаванні.
Больш чым за тры дзесяцігоддзі адносін дзвюх суверэнных дзяржаў закладзена прававая аснова супрацоўніцтва, адзначыў Прэзідэнт. У Беларусі ажыццяўляюць дзейнасць прадстаўніцтва славенскіх кампаній, функцыянуюць прадпрыемствы са славенскімі інвестыцыямі. Ёсць прыклады паспяховых кантактаў у сферы культуры і адукацыі.
«На гэтым фоне дробнымі здаюцца любыя навязаныя звонку штучныя бар’еры і перашкоды, якія павінны застацца ў мінулым», — лічыць кіраўнік дзяржавы.
На думку беларускага боку, агульначалавечыя каштоўнасці, сяброўства і ўзаемная павага стануць надзейным падмуркам для дасягнення новага ўзроўню ў развіцці далейшага партнёрства.
Ад імя народа Беларусі Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Славеніі дабрабыту, мірнага неба і светлай будучыні.
Звязда, 25 чэрвеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/93/69867
Текущая дата: 18.11.2024