Белорусский портал в Казахстане

Сёлета з касмадрома Вэньчан запусцяць шэраг ракет-носьбітаў



Сёлета ў другім паўгоддзі з касмадрома Вэньчан у астраўной правінцыі Хайнань пры дапамозе ракет-носьбітаў новага пакалення цяжкага і сярэдняга класаў будзе праведзена серыя касмічных запускаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

З моманту здачы ў эксплуатацыю з касмадрома Вэньчан было зроблена мноства важных касмічных запускаў. Адсюль быў ажыццёўлены першы палёт самай цяжкай у краіне ракеты-носьбіта «Чанчжэн-5» («Вялікі паход-5» ці Long March-5) і запуск першага кітайскага марсіянскага зонда «Чжужун», трох модуляў кітайскай касмічнай станцыі, а таксама чатырох касмічных караблёў. На мінулым тыдні адсюль стартавала ракета-носьбіт «Чанчжэн-7 Y7» («Вялікі паход-7 Y7» або Long March-7 Y7), якая даставіла на арбіту грузавы карабель «Цяньчжоў-6».

Для развіцця ключавых касмічных праектаў на касмадроме будуць мадэрнізаваны стартавыя пляцоўкі для запуску пілатуемых ракет новага пакалення і ракет-носьбітаў вялікай грузападымальнасці. Гэта дазволіць ператварыць Вэньчан у першакласны касмадром сусветнага ўзроўню.

Звязда, 19 траўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/97/69472
Текущая дата: 18.11.2024