Агенты ваеннай разведкі Украіны задумвалі замахі на шэраг буйных чыноўнікаў Крыма, планавалі тэракты на транспартнай інфраструктуры.
Затрыманы члены глыбока заканспіраванай агентурнай групы галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, што дзейнічала ў Крыме, у яе ўваходзілі грамадзяне Украіны і РФ, паведамілі ў цэнтры грамадскіх сувязей ФСБ РФ.
Агентурная сетка ваеннай разведкі Украіны планавала ўчыненне серыі рэзанансных тэрактаў у Крыме, у тым ліку замах на кіраўніка рэгіёна Сяргея Аксёнава, старшыню парламента Крыма Уладзіміра Канстанцінава і мэра Ялты Яніну Паўленка.
У ФСБ заявілі, што непасрэдным арганізатарам тэрактаў і каардынатарам падрыхтоўкі забойстваў высокапастаўленых чыноўнікаў быў афіцэр дзеючага рэзерву ваеннай разведкі Раман Машавец. Ён з 2020 года з’ўляецца намеснікам кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Зяленскага, блізка звязаны з начальнікам ГУР Мінабароны Украіны Кірылам Буданавым.
Акрамя таго, затрыманы шэсць грамадзян Расіі і Украіны, а таксама грамадзянін Украіны і Балгарыі, датычны да перапраўкі ўзрыўчаткі і кампанентаў выбуховых прыстасаванняў. Усе яны ўваходзілі ў склад глыбока заканспіраванай агентурнай групы ГУР Мінабароны Украіны, якая дзейнічала ў Крыме.
"Вынятая ў затрыманых пры падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме выбухоўка ідэнтычная той, якую выкарыстоўвалі пры падрыве чыгуначных пуцей у рэгіёне 23 лютага", - заявілі ў ФСБ.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/99/69317
Текущая дата: 18.11.2024