Белорусский портал в Казахстане

У Мінску ўпершыню праходзіць свята літоўскай культуры



Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінгарвыканкама.

У межах свята шырока прадстаўленыя прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па такіх відах народных рамёстваў, як разьба па дрэве, мастацкая апрацоўка бурштыну, валенне, вязанне і іншыя. Праходзяць майстар-класы. У выставе ўдзельнічаюць майстры народнай творчасці з Літвы і Беларусі.

У канцэртнай праграме бяруць удзел госці з Літвы: капэла народнай музыкі Kaimynai (вёска Палюнішкіс, Панявежыскі раён), ансамбль песні і танца Minija (горад Гаргждай), фальклорны ансамбль Seluona (горад Зарасай). Кіраўнікі і ўдзельнікі літоўскіх творчых калектываў правядуць для жыхароў і гасцей Мінска майстар-класы па літоўскім традыцыйным танцы.

Таксама можна прадэгуставаць літоўскія стравы.

Арганізатары свята — Мінгарвыканкам, Беларуская абшчына літоўцаў і Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 24 чэрвеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-/1/39749
Текущая дата: 16.04.2024