Белорусский портал в Казахстане

Балюча глядзець на тое, што адбываецца ў Беларусі



Пра гэта заявіла старшыня Чарнігаўскай грамадскай арганізацыі "Беларускае нацыянальна-культурнае таварыства "Сябры" Галіна Варажбіт.

"Я нарадзілася ў Беларусі, там жыве мая мама, сваякі. Мне і ўсёй беларускай дыяспары балюча бачыць, што цяпер адбываецца ў Беларусі. Мы ва Украіне ўжо такое перажылі. І чаго дабіліся? Цэны і камунальныя плацяжы высокія, медыцына платная, лякарствы вельмі дарагія. Я, напрыклад, займаюся агародніцтвам, вырошчваю парасят для сваёй сям`і. Так на плаву і трымаемся. Нам ёсць з чым параўноўваць, і мы хочам, каб у Беларусі не было гэтых мітынгаў", - сказала Галіна Варажбіт.

Паводле яе слоў, Беларусі за гады незалежнасці ўдалося дабіцца многага. "І гэта ўсё заслуга Прэзідэнта і ўрада. А людзі не цэняць гэтага, паколькі не былі ў такіх умовах, як мы ва Украіне. Моладзі хочацца лёгкага жыцця. Але я скажу так: трэба зарабляць грошы ў той краіне, дзе ты жывеш. Хоць мне 62 гады, я кожны год прыязджаю ў Беларусь. Мне хочацца сказаць сваім землякам: перастаньце выходзіць на мітынгі, цаніце тое, што вам дадзена Богам. Таму што калі вы цяпер упусціце момант, то потым не навярстаеце", - дадала старшыня таварыства "Сябры".

25 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-/1/56234
Текущая дата: 19.04.2024