Белорусский портал в Казахстане

Дні культуры Таджыкістана ў Беларусі пройдуць 10-14 лістапада



Пра гэта паведаміў у інтэрв`ю Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Таджыкістана ў Беларусі Казідаўлат Каімдодаў.

"Дыялог культур - гэта формула наладжвання супрацоўніцтва ў палітычнай і эканамічнай сферах. Яшчэ ў 2014 годзе кіраўнікі нашых дзяржаў прынялі рашэнне аб правядзенні Дзён культуры Беларусі ў Таджыкістане ў 2015 годзе, а таксама мерапрыемстваў у адказ у 2016 годзе. Дні культуры Таджыкістана намечаны на 10-14 лістапада бягучага года", - расказаў дыпламат.

Напрыклад, запланавана канцэртная праграма з удзелам лепшых майстроў мастацтваў Таджыкістана, выстава з 40 карцін, а таксама дэманстрацыя мастацкіх фільмаў кінастудыі "Таджыкфільм" - "Захад світання" і "Настаўнік".

Акрамя таго, будзе паказана калекцыя твораў майстроў народных мастацтваў. Яшчэ адзін цікавы момант - прэзентацыя кнігі п`ес вядомага беларускага драматурга Аляксея Дударава на таджыкскай мове.

"Апошні раз мы прывозілі ў Мінск Дні культуры ў 2008 годзе. Думаю, што ў гэтым годзе іх чакаюць з нецярпеннем", - выказаў меркаванне пасол. Гаворачы аб турыстычных магчымасцях Таджыкістана, Казідаўлат Каімдодаў заўважыў, што беларускім турыстам, у прыватнасці, можа быць цікава наведванне санаторыяў краіны ("Гармчашма", "Бахарыстон").

Што датычыцца актыўнага адпачынку, Таджыкістан, 90 працэнтаў тэрыторыі якога займаюць высокія горы, прапануе альпінізм.

"Гэта самы папулярны ў нас актыўны від адпачынку. Яшчэ турыстам звычайна цікава паспрабаваць рафтынг - спраў па горнай рацэ, і гэта практыкуецца ў нас. Развіваецца спартыўны турызм - велатурызм і мотатурызм. Дарэчы, летам 2013 года адбылася першая велаэкспедыцыя беларусаў на поўнач - Пенджыкент, поўдзень і ўсход Таджыкістана - Памір", - нагадаў ён.

20 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-/10/37330
Текущая дата: 23.12.2024