Гэты праект прапануецца ўключыць у гарадскую праграму "Спадчына" на 2016-2020 гады, паведаміў старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Анатоль Нікіцін.
Рэспубліканскі фестываль з 20-гадовай гісторыяй ужо стаў родапачынальнікам многіх творчых традыцый, праводзяцца выстаўкі, форумы, прысвечаныя яго тэме. На думку дэпутатаў, фестываль заслугоўвае таго, каб пра яго ведалі турысты, якія наведваюць Гродна ў любы час.
Таксама ў праграму прапануецца ўключыць праекты па адкрыцці ў горадзе яшчэ трох музеяў - прысвечаных стваральніку міжнароднай штучнай мовы эсперанта Людвіку Заменгофу, пісьменніку Васілю Быкаву, а таксама гісторыі гродзенскай мэрыі. Акрамя таго, дэпутаты разгледзяць магчымасць стварэння экспазіцыі "Падземны Гродна", асновай якой павінны стаць легенды і гістарычныя сведчанні, а таксама электроннага дасье копій страчаных у розны час культурных каштоўнасцей.
Праграма "Спадчына" рэалізуецца ў Гродне з 2000 года ў мэтах забеспячэння ўстойлівага развіцця культуры, мастацтва і захавання гісторыка-культурнай спадчыны горада. Па гэтай праграме рэалізуюцца музейныя і выставачныя праекты, праводзіцца даследчая работа, вядзецца распрацоўка экскурсійна-турыстычных маршрутаў, рэканструкцыя і рэстаўрацыя аб`ектаў культурнай спадчыны, устаноўка памятных знакаў, мемарыяльных дошак і інш.
18 чэрвеня 2014, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-/14/26309
Текущая дата: 22.11.2024