Белорусский портал в Казахстане

Бандароўская гасцёўня



Больш за дзве тысячы гледачоў сабрала ў вёсцы Бандары свята беларускай культуры "Бандароўская гасцёўня".

Гэтую ініцыятыву Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў суседняй краіне фінансава і арганізацыйна падтрымалі пасольства і Культурны цэнтр Беларусі ў Польшчы. А талентаў, якія захапляюцца беларускімі спевамі і танцамі, на Падляшшы шмат — "Прымакі", "Цаглінкі", "Рэха пушчы", "Куранты"... Разам з гэтымі і іншымі калектывамі апладысменты гледачоў удзячна прымаў і мінскі ансамбль "Церніца".

Святы беларускай культуры, падчас якіх былі разгорнуты выставы продажу вырабаў народнай творчасці і кніг беларускіх пісьменнікаў, адбыліся таксама ў Сямяцічах і Чаромсе.

Барыс Пракопчык
Звязда, 22 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-/19/8111
Текущая дата: 25.11.2024