Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка лічыць Беларусь узорам па мірным суіснаванні рэлігій



Аб гэтым Прэзідэнт заявіў 21 красвіка, адказваючы на пытанні сенатараў і дэпутатаў па выніках Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Наконт магчымасці ўвядзення ў беларускіх школах (па аналогіі з іншымі краінамі) асобных рэлігійных прадметаў кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Я гэтага рабіць не буду, як бы гэта ні крыўдна было камусьці пачуць, па многіх прычынах. Дай бог іншым краінам, у тым ліку Расіі, мець такую талерантнасць, такія ўзаемаадносіны рэлігій, як у Беларусі".

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што Беларусь з`яўляецца ўзорам у гэтым плане. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што не трэба рабіць нейкія захады, каб актуалізаваць далікатнае пытанне міжрэлігійных узаемаадносін, асабліва сярод школьнікаў.

"Нам не трэба без асаблівай патрэбы лезці ў гэтыя далікатныя пытанні. Давайце тут праплывём па цячэнні, вобразна кажучы, каб не ўзбаламуціць грамадства і не сутыкнуць на гэтай праблеме нашы асноўныя рэлігіі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

21 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-/3/35273
Текущая дата: 02.05.2024