У 2019 года ў Верхнім горадзе сталіцы плануецца правесці 17 святаў нацыянальных культур, уключаючы беларускае, паведаміла начальніца упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава.
- Традыцыйна цыкл мерапрыемстваў адкрые свята беларускай культуры - Рэспубліканскі фестываль-кірмаш "Вясновы букет". Ён адбудзецца 25 мая. Плануецца і любімае гараджанамі свята "Тбілісоба". Завершацца Дні нацыянальных культур 28 верасня святам кітайскай культуры. У 2018 годзе яго не было. Дарэчы, у мінулыя гады гледачы вельмі добра ўспрымалі выступу запрошаных творчых калектываў і выканаўцаў з тых краін, якія прадстаўляюць сваю культуру. Гэтую практыку плануецца працягнуць і ў гэтым годзе, - удакладніла Віталіна Рудзікава.
У 2019 годзе гараджане і госці сталіцы змогуць таксама пазнаёміцца са шведскай, рускай, польскай, брытанскай, літоўскай, італьянскай, эстонскай, карэйскай, украінскай, армянскай, азербайджанскай, малдаўскай, грэцкай культурамі.
Звязда, 10 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-/6/47129
Текущая дата: 25.11.2024