Дні культуры Узбекістана ў Беларусі пройдуць з 29 ліпеня па 1 жніўня ў Мінску і Бабруйску, паведамілі ў Міністэрстве культуры.
Урачыстае адкрыццё Дзён культуры і канцэрт майстроў мастацтваў Узбекістана адбудзецца 30 ліпеня на сцэне Белдзяржфілармоніі. 31 ліпеня ўзбекскія госці дадуць канцэрт на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску.
"Выступяць групы "Яла", "Мумтоз Наво", ансамбль народнага танца "Ташкент зебалары", народны артыст Узбекістана Фарух Закіраў, заслужаная артыстка Узбекістана Айгуль Надзірава і іншыя выканаўцы. Таксама гледачы змогуць азнаёміцца з фотавыставай "Культурная спадчына Узбекістана" і экспазіцыяй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на якой будуць прадстаўлены разьба па дрэве, лакавая мініяцюра, вышыўка, тэкстыль, нацыянальнае адзенне і аксесуары", - расказалі ў Мінкульце.
23 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-/6/48894
Текущая дата: 25.11.2024