Белорусский портал в Казахстане

Лёзна прыняло ўдзельнікаў маштабнага Кангрэса рабінаў Еўропы



Лёзна Віцебскай вобласці прыняло ўдзельнікаў маштабнага Кангрэса рабінаў Еўропы.

Удзельнікі Кангрэса рабінаў Еўропы прыехалі з Расіі, дзе з 18 па 26 жніўня праходзіць кангрэс. У райцэнтр прыбылі каля 500 іўдзейскіх рэлігійных дзеячаў з 30 краін.

Прывітанне ад Прэзідэнта Беларусі гасцям зачытаў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Леанід Гуляка.

Рабіны наведалі мемарыял "Адаменская горка", дзе сталі ўдзельнікамі калектыўнай малітвы ў памяць аб яўрэях, якія загінулі ў Лёзне ў час Вялікай Айчыннай вайны.

БЕЛТА, 22 жніўня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-/7/36664
Текущая дата: 27.04.2024