Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі мае намер абавязкова пабываць на фестывалі нацыянальных культур у Гродне



Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія пражываюць у Беларусі.

Наведаць фестываль кіраўніка дзяржавы запрасіў старшыня грамадскага аб’яднання «Мінскае гарадское армянскае культурна-асветніцкае таварыства «Айастан» Георгій Егіазаран. Ён таксама з’яўляецца старшынёй Кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

Наступны 15-ы юбілейны фестываль пройдзе ў Гродне ў 2026 годзе. «Мы дараслі да такога ўзроўню, што нам сёння не сорамна запрасіць вас наведаць наш фестываль», — сказаў Георгій Егіазаран.

«Я добра ведаю гэты фестываль, некалі яго ствараў, ініцыяваў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўдзельнікі фестывалю на берагах Нёмана, у цудоўным горадзе Гродна, робяць яго не заходнім або ўсходнім, а сапраўдным сусветным горадам. Кіраўнік дзяржавы пакуль з прычыны занятасці не наведваў фестываль, але разлічвае зрабіць гэта ў будучым. «Я падумаў, што мне трэба абавязкова пабываць на гэтым фестывалі. Вы як адгадалі мае думкі», — сказаў ён.

Наступны 15-ы юбілейны фестываль пройдзе ў Гродне ў 2026 годзе.

Звязда, 12 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-0/1/75192
Текущая дата: 22.11.2024