Белорусский портал в Казахстане

Мінск ганарыцца сваімі педагогамі



Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац на ўрачыстым вечары, прысвечаным Дню настаўніка.

Выступаючы на цырымоніі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы, мэр сталіцы адзначыў высокую місію педагогаў, якія фарміруюць базу ведаў вучняў. Андрэй Шорац перакананы, што, нягледзячы на актыўнае развіццё інфармацыйных тэхналогій, роля настаўніка ў свеце ўзрастае.

Ад імя Мінгарвыканкама і Мінгарсавета дэпутатаў ён уручыў ганаровыя граматы і падзякі работнікам устаноў адукацыі горада за значны ўклад у развіццё галіны. Словы ўдзячнасці работнікам сферы ад імя кіраўніцтва Міністэрства адукацыі адрасаваў намеснік кіраўніка ведамства Сяргей Руды.

Уручаючы нагрудны знак Міністэрства адукацыі "Выдатнік адукацыі", ён выказаў упэўненасць, што работнікі ўстаноў адукацыі Мінска будуць на перадавых пазіцыях па ўсіх напрамках дзейнасці.

Аб значнасці ролі педагога ў грамадстве і дзяржаве на вечары гаварыў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык. Адзначыўшы, што ў сталіцы ў гэтай сферы працуюць больш за 30 тыс. работнікаў, ён пажадаў калегам добрых вучняў і чулых бацькоў.

Кіраўнік профільнага камітэта мэрыі лепшым прадстаўнікам галіны ўручыў ганаровыя граматы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

Ад імя працоўных калектываў, прафсаюзных арганізацый педагогаў вітаў старшыня Мінскага гарадскога аб`яднання арганізацый галіновых прафсаюзаў Мікалай Беланоўскі.

Удзельнікамі цырымоніі сталі кіраўнікі і педагогі ўстаноў адукацыі Мінска, намеснікі кіраўнікоў адміністрацый раёнаў сталіцы, ветэраны педагагічнай працы, кіраўнікі структурных падраздзяленняў Мінгарвыканкама, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Узнагародамі былі адзначаны больш за 30 чалавек.

БЕЛТА, 29 верасня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-0/10/37082
Текущая дата: 23.11.2024