Аб гэтым расказалі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слонімскага райвыканкама.
Непасрэдны ўдзел у фінансаванні работ па аднаўленні і рэканструкцыі будынка сінагогі разам са Слонімскім райвыканкамам прыме Слонімская Яўрэйская асацыяцыя ў Ізраілі.
"Папярэдняя дамоўленасць аб сумеснай рэалізацыі праекта была дасягнута яшчэ ў жніўні мінулага года, калі прадстаўнікі Слонімскай Яўрэйскай асацыяцыі пабывалі з візітам у райцэнтры. Аб канкрэтных кроках, а таксама аб тым, што ізраільскі бок прыме ўдзел у фінансаванні работ, вялася размова ў час візіту ў Ізраіль старшыні Слонімскага райвыканкама Алега Таргонскага ў пачатку мая", - сказалі ў аддзеле.
Будынак сінагогі размешчаны ў самым цэнтры Слоніма. Пабудаваны ён у сярэдзіне XVII стагоддзя. Цяпер будынак закансерваваны, раней тут быў абноўлены дах. Унутры захаваліся арыгінальныя элементы інтэр`еру.
"У Слоніме раней яўрэі складалі больш як 80 працэнтаў насельніцтва. І сёння на радзіму сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў пастаянна прыязджаюць нашчадкі з іншых краін. Многія з іх наведваюць былы будынак сінагогі. Музей яўрэйскай культуры можа стаць адным з аб`ектаў паклоннага турызму, што набірае цяпер папулярнасць, і прыцягнуць у горад дадатковых гасцей", - адзначаюць у райвыканкаме.
Праект рэканструкцыі сінагогі таксама плануюць уключыць у адну з праграм трансгранічнага супрацоўніцтва. У бліжэйшы час пройдуць таргі на выбар арганізацыі, якая падрыхтуе праектна-каштарысную дакументацыю. Праектныя работы плануецца завяршыць на працягу года. Тады стануць вядомы аб`ёмы работ і тэрміны заканчэння рэканструкцыі.
13 мая 2016, Гродна
Сяргей Гаўрыцкі - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-0/11/35508
Текущая дата: 29.12.2024