Мечыслаў Яськевіч абраны новым старшынём непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў на восьмым зьезьдзе арганізацыі, які адбыўся ў Горадні 18 лістапада.
За Яськевіча прагаласавалі 112 дэлегатаў, за ягоную суперніцу — Анжаліку Арэхву — 105 дэлегатаў.
Адразу пасьля абраньня Яськевіча старшынём Саюза палякаў, ён выступіў і паабяцаў дэлегатам, што прыкладзе ўсе намаганьні дзеля далейшага плённага разьвіцьця ў Беларусі польскае мовы, культуры і традыцый.
Дагэтуль Мечыслаў Яськевіч у СПБ займаў пасаду намесьніка старшыні арганізацыі і ўзначальваў Гарадзенскую гарадзкую арганізацыю Саюзу палякаў.
Зьезд Саюзу палякаў адбываўся без якіх-кольвек перашкодаў з боку ўладаў. У ім узялі ўдзел 217 дэлегатаў з усяе Беларусі. На пасаду старшыні арганізацыі акрамя Яськевіча і Арэхвы вылучаліся кандыдатуры Юзафа Пажэцкага, Тадэвуша Гавіна, Анжалікі Борыс, Тадэвуша Малевіча.
Усе за выключэньнем Яськевіча і Арэхвы не пагадзіліся выстаўляць свае кандыдатуры.
З 2005 году ў Беларусі існуюць два Саюзы палякаў. Пасьля таго як беларускія ўлады не прызналі зьезд арганізацыі, на якім старшынёй абралі Анжаліку Борыс, быў праведзены паўторны зьезд.
Старшынём СПБ на ім абралі Юзафа Лучніка, якога, у сваю чаргу, не прызналі польскія ўлады. Анжаліку Борыс з таго часу зьмяніла на пасадзе Анжаліка Арэхва, а спадара Лучніка — Станіслаў Сямашка, а пазьней Мечыслаў Лысы.
Радыё Свабода, 18 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-0/17/17708
Текущая дата: 23.11.2024