Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, выступаючы на фестывалі "У Беларусі як дома" 1 ліпеня ў Мінску.
Паводле запрашэння МЗС удзел у імпрэзе ўзялі кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, са сваімі сем`ям.
"Знаходзячыся ў геаграфічным цэнтры Еўропы, на скрыжаванні культур, рэлігій, інтарэсаў сусветных цэнтраў сілы, мы здолелі не толькі захаваць і пранесці з годнасцю праз стагоддзі нашу самабытнасць і ментальнасць, але і пераняць многае з іншых культур, каштоўнасцяў і традыцый", — цытуе міністра прэс-служба МЗС.
Макей адзначыў, што сёння ў Беларусі ў міры і згодзе жывуць прадстаўнікі прыблізна 140 нацыянальнасцяў і 26 канфесій.
Паводле слоў міністра, гэта стала магчымым дзякуючы ў тым ліку характэрным рысам нацыянальнага менталітэту беларусаў — гасціннасці і ветлівасці, міралюбнасці, непрыманню канфліктаў і войнаў.
Паводле слоў міністра, гэта стала магчымым дзякуючы ў тым ліку характэрным рысам нацыянальнага менталітэту беларусаў — гасціннасці і ветлівасці, міралюбнасці, непрыманню канфліктаў і войнаў.
Як адзначыла прэс-служба, нефармальная сустрэча дыпламатаў, якая ў такім фармаце адбываецца другі раз, закліканая праілюстраваць разнастайнасць культур і адначасова паказаць падабенства духоўных крыніц беларускага народа і народаў краін, прадстаўнікі якіх наведалі фестываль.
Макей падкрэсліў важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў, "якія дазваляюць усім удзельнікам бліжэй пазнаёміцца з нацыянальным каларытам, кухняй і традыцыямі не толькі нашай краіны, але і іншых народаў, краін, рэгіёнаў і нават кантынентаў".
Удзельнікам мерапрыемства была прэзентаваная выстава малюнкаў дзяцей прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу і МЗС Беларусі ў рамках конкурсу "Колеры і сімвалы маёй Радзімы". Кожнаму з юных мастакоў Макей уручыў дыплом МЗС.
Калекцыі сучаснай беларускай нацыянальнай вопраткі дызайнераў Надзеі Лунёвай і Анастасіі Фальковіч гасцям фестывалю прадэманстравалі мадэлі Нацыянальнай школы прыгажосці і агенцтва "Млын моды". На фестывалі выступілі цымбальны ансамбль ракаўскай музычнай школы Ars Longa і ўдзельнікі вакальнай студыі "Нясумны ўзрост".
БелаПАН
Мінск, 2 ліпеня 2018
Мінск, 2 ліпеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-0/7/44036
Текущая дата: 28.12.2024