Белорусский портал в Казахстане

Французскія ўлады задзейнічалі ваенных для спынення масавых беспарадкаў



Паводле апошніх даных, улады ўзялі пад кантроль сітуацыю як у СІЗА, так і ў Муаране. Рух паяздоў адноўлены.

Улады Францыі задзейнічалі жандармерыю і ваеннаслужачых для спынення масавых беспарадкаў, якія распачалі цыганы ў камуне Муаран у рэгіёне Рона-Альпы на ўсходзе краіны, паведамляюць агенцтвы навін.

СМІ не ўдакладняюць, колькі менавіта цыганоў прыняло ўдзел у беспарадках, але размова ідзе аб сотнях людзей. Паведамляецца, што яны грамілі магазіны, палілі пакрышкі, захапілі вакзал і ўчынілі напад на мэрыю. Беспарадкі сталі прычынай збояў у рабоце чыгуначнага транспарту. Пры гэтым цыганы былі ўзброены абрэзкамі арматуры.

Удзельнікі пагромаў патрабавалі, каб са следчага ізалятара былі вызвалены два затрыманыя, якім трэба прысутнічаць па пахаванні сваяка. Адначасова ўспыхнуў бунт у ізалятары, дзе знаходзіліся гэтыя два чалавекі.

21 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-1/1/32999
Текущая дата: 21.12.2024