Белорусский портал в Казахстане

«Дзень шматнацыянальнай Расіі» прайшоў у Мінску



Пляцоўкі на тэрыторыі Верхняга горада і Палаца спорту сабралі шмат жадаючых бліжэй пазнаёміцца з культурай нашай усходняй суседкі.

Выступы творчых калектываў стваралі атмасферу свята. Таксама працавала больш за 20 тэматычных зон, напрыклад «Горад майстроў», «Краса Расіі», «Русь казачная» і іншыя.

Гуляючы ўздоўж радоў, можна было пабачыць цікавыя вырабы з цэглы, дрэва, і металу. Рамеснікі з розных куткоў Расіі прадставілі шырокі асартымент прыкладаў ганчарства, мастацкай апрацоўкі берасты, ткацтва, пляцення з саломы.

З народнымі касцюмамі і традыцыямі гасцей свята знаёмілі прадстаўнікі татара-башкірскай, дагестанскай, рускай і чувашскай дыяспар.

Не толькі ўвачавадкі пабачыць культурную самабытнасць Расіі, але і пачаставацца нацыянальный кухняй можно было на свяце: салдацкай кашай, гарбатай, квасам, пернікамі і іншымі прысмакамі частавалі гасцей.

Сярод вядомых артыстаў, якія выступалі ў гэты дзень, зорка эстраднай і джазавай сцэны, народная артыстка Расіі Ларыса Доліна, а таксама сусветна вядомы «Хор Турэцкага».

Аўтар: Андрэй Сазонаў
Звязда, 11 чэрвеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-3/1/48418
Текущая дата: 28.04.2024