Белорусский портал в Казахстане

Нацыянальны гістарычны музей плануе падрыхтаваць фотапраект пра шматнацыянальную Беларусь



Аб гэтым паведаміў на прэзентацыі выстаўкі "Расія шматнацыянальная" дырэктар гістарычнага музея Алег Рыжкоў.

Выставачны фотапраект пра Беларусь як пра шматнацыянальную дзяржаву плануе падрыхтаваць Нацыянальны гістарычны музей.

"Хочацца зрабіць такі праект у Беларусі, таму што тэма вельмі актуальная. У Беларусі, як і ў Расіі, ёсць магчымасць рэалізоўваць сябе незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання.

Самаўдасканаленне людзей розных нацый адбываецца без аглядкі, мірна і камфортна", - сказаў Алег Рыжкоў. Ідэя такога праекта ўзнікла дзякуючы адкрыццю выстаўкі "Расія шматнацыянальная" ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, у экспазіцыі якой можна ўбачыць 37 гісторый людзей розных нацый з усіх куткоў Расіі.

Расказваючы пра выстаўку "Расія шматнацыянальная", генеральны дырэктар Федэральнай яўрэйскай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Яўгенія Міхалева адзначыла: "Нацыянальнасць - гэта людзі. І яны ганарацца тым, што яны грамадзяне сваёй краіны і прадстаўнікі сваёй нацыянальнасці. І лёс кожнага чалавека - частка лёсу яго краіны".

"Міжнацыянальны і міжканфесійны мір - важная тэма ў наш няпросты час. І такія праекты маюць уклад у міжнародную дыпламатыю", - адзначыла саветнік пасольства Расіі ў Беларусі Маргарыта Навадворская. Выставачны фотапраект "Расія шматнацыянальная" пройдзе ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі з 8 па 24 ліпеня.

7 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-3/10/36235
Текущая дата: 23.12.2024