Белорусский портал в Казахстане

Беларускія "Дажынкі" ў Польшчы



У гмінах Гайнаўка (вёска Дубічы Царкоўныя) і Заблудаў (Рыбалы) адсвяткавалі беларускія "Дажынкі".

Свята пачалося з дажынкавага абраду і святой літургіі ў праваслаўным і каталіцкім храмах, пасля чаго адбыліся канцэрты, якія сабралі больш за дзве тысячы гледачоў. Сваё майстэрства разам з ансамблямі "Прымакі", "Капэла Падляская", "Цаглінкі", хорам "Куранты" і іншымі беларускімі калектывамі Беласточчыны прадэманстраваў і народны ансамбль песні і танца "Церніца" з Мінска.

Барыс Пракопчык
Звязда, 24 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-3/17/9393
Текущая дата: 23.12.2024