Венецыянская камісія пры Савеце Еўропы, якая разглядае звязаныя з канстытуцыйным правам законы і законапраекты краін-удзельніц, разгледзела праект закона "Аб мовах" і палічыла яго супярэчным украінскай Канстытуцыі.
Нагадаем, у законапраекце, зарэгістраваным у Вярхоўнай Радзе 7 верасня 2010 года, прызнаецца ўкраінска-рускае двухмоўе і дапускаецца вольнае функцыянаванне рускай мовы — у прыватнасці, у справаводстве, заканадаўстве і адукацыі.
Як сказана ў заключэнні, з аднаго боку, больш за 60 адсоткаў насельніцтва адносяць сябе да ўкраінскага этнасу, з іншага — больш як 60 адсоткаў выкарыстоўваюць рускую ў якасці мовы штодзённых стасункаў. "Палажэнні праекта закона ў стаўленні рускай мовы могуць тлумачыцца як намер аўтараў паставіць рускую мову на адзін узровень з дзяржаўнай, нягледзячы на Канстытуцыю", — адзначаецца ў дакуменце.
Звязда
29 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-3/18/5525
Текущая дата: 23.12.2024