15 жніўня памёр Хведар Нюнька, сябра Рады і адзін з заснавальнікаў ЗБС “Бацькаўшчына“, вядомы беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве. Яму было 90 гадоў. Смерць сталася наступствам сур’ёзнай траўмы, атрыманай у верасні мінулага году.
Хведар Якубавіч стаяў ля вытокаў Таварыства беларускай культуры ў Літве, якое ўзначальваў дваццаць пяць гадоў, ад моманту заснавання, спрыяючы адраджэнню, захаваню і пашырэнню беларускай прысутнасці ў Літоўскай Рэспубліцы.
Дзякуючы дзейнасці спадара Хведара ў Вільні сёння працуе беларуская гімназія, імёнамі славутых беларусаў названыя некаторыя вуліцы горада, на магілах беларускіх дзеячаў усталяваныя помнікі і дзясяткі мемарыяльных дошак, а таксама захаванае месца забойства Кастуся Каліноўскага на Лукішскім пляцы. Пад кіраўніцтвам Хведара Нюнькі Таварыствам беларускай культуры былі праведзеныя пяць Канферэнцый беларусаў Балтыі.

Хведар Нюнька ўражваў сваёй нястомнасцю, энергічнасцю і меў актыўную грамадзянскую пазіцыю, заўжды браў актыўны ўдзел у грамадкіх акцыях і кампаніях – выступаў у абарону беластоцкай газеты “Ніва”, у падтрымку Дома Марыянаў у Лондане, дапамагаў усталёўваць крыжы ў Курапатах... Усяго не пералічыць.
З “Бацькаўшчынай” Хведар Якубавіч быў ад самага пачатку, і не пакідаў Згуртаванне без падтрымкі нават у самыя неспрыяльныя для арганізацыі перыяды. Ён быў верным сябрам і паплечнікам нашага Згуртавання. Смерць Хведара Нюнькі для нас – непапраўная страта.
ЗБС „Бацькаўшчына“ выказвае спачуванні родным спадара Хведара, а таксама ўсім, хто яго ведаў. Мы шчыра смуткуем разам з вамі.
Развітацца з Хведарам Нюнькам можна 16 жніўня а 17:30 (Селю, 21-2). Адпяванне і пахаванне адбудзецца 17 жніўня а 13:30 ў Еўфрасіннеўскім саборы, што пры могілках на Ліпоўке.
Развітацца з Хведарам Нюнькам можна 16 жніўня а 17:30 (Селю, 21-2). Адпяванне і пахаванне адбудзецца 17 жніўня а 13:30 ў Еўфрасіннеўскім саборы, што пры могілках на Ліпоўке.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-3/6/44568
Текущая дата: 23.12.2024