Белорусский портал в Казахстане

На 11 лістапада ў Мінску запланавана цырымонія адкрыцця саборнай мячэці



Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце мячэці.

Адкрыць мячэць планавалася яшчэ 29 ліпеня. Меркавалася, што на цырымоніі будуць прысутнічаць прэзідэнты Беларусі і Турцыі Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган, аднак візіт Эрдагана быў перанесены на нявызначаны тэрмін з-за спробы дзяржаўнага перавароту ў Турцыі. Перанеслі і саму цырымонію адкрыцця храма.

Афіцыйнай інфармацыі пра тое, ці прыедзе прэзідэнт Турцыі на цырымонію 11 лістапада, пакуль няма ні з турэцкага, ні з беларускага боку. Летам і ў пасольстве Турцыі ў Беларусі, і ў прэс-службе беларускага прэзідэнта заяўлялі, што падрыхтоўка візіту Эрдагана ў Мінск вядзецца.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 31 кастрычніка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-3/9/37471
Текущая дата: 23.12.2024