Белорусский портал в Казахстане

Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў



Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце ведамства.

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) зняла часовыя абмежаванні на ўвоз прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў.

"Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе з улікам праведзеных перагавораў з беларускім бокам, а таксама гарантый намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі - дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандра Субоціна, аднаўляе права паставак на тэрыторыю Расіі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў: ААТ "Малочныя горкі", ААТ "Рагачоўскі МКК", ААТ "Савушкін прадукт", - гаворыцца ў паведамленні.

18 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/1/40427
Текущая дата: 06.05.2024