Белорусский портал в Казахстане

На выстаўцы "Ахова здароўя Беларусі" будзе прадстаўлены першы айчынны тамограф



Аб гэтым намеснік міністра аховы здароўя Вячаслаў Шыла.

Першы тамограф айчыннай вытворчасці будзе прадстаўлены на XXV Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Ахова здароўя Беларусі" ў Мінску.

"На выстаўцы будзе прэзентавана распрацоўка айчыннага вытворцы - камп`ютарны тамограф, які паступіць на аснашчэнне ў бягучым годзе ва ўстановы аховы здароўя. Гэта ноу-хау кампаніі "Адані". На выстаўцы гэта абсталяванне будзе прадстаўлена ўпершыню", - сказаў Вячаслаў Шыла.

Усяго ўдзельнікамі экспазіцыі стануць больш за 200 кампаній - вытворцаў медыцынскага абсталявання, лекавых прэпаратаў, вырабаў медпрызначэння. Чакаецца насычаная навуковая праграма.

Запланавана больш за 30 канферэнцый, семінараў рознага плана. Сярод іх міжнародная канферэнцыя, прысвечаная электроннай ахове здароўя, з удзелам прадстаўнікоў СААЗ, экспертаў Сусветнага банка.

Выстаўка "Ахова здароўя Беларусі" пройдзе з 27 па 30 сакавіка ў Мінску па пр. Пераможцаў, 20/2 (Футбольны манеж). Гэта галоўная выстаўка краіны ў галіне медыцыны і аховы здароўя. Больш за 20 гадоў яна прыцягвае вялікую колькасць удзельнікаў з Беларусі і замежжа, якія разглядаюць гэту падзею як ключавую для дэманстрацыі новых дасягненняў і распрацовак, сустрэч з партнёрамі і патэнцыяльнымі кліентамі, урачамі і адміністрацыямі медыцынскіх устаноў.

У мінулым годзе на выстаўцы прадэманстравалі сваю прадукцыю і тэхналогіі больш за 200 экспанентаў з 14 краін.

Сярод іх сусветныя лідары ў вытворчасці медыцынскай тэхнікі, вырабаў медпрызначэння, расходных матэрыялаў, стаматалагічнага абсталявання і фармацэўтычнай прадукцыі. Экспазіцыю наведалі больш за 10 тыс. спецыялістаў. Арганізатарам юбілейнай выстаўкі выступае Міністэрства аховы здароўя сумесна з ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі".

23 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/1/42913
Текущая дата: 18.04.2024