Белорусский портал в Казахстане

Беларускія вытворцы прадставілі сваю тэхніку на найбуйнейшай аграпрамысловай выставе ў Украіне



Ва ўкраінскім горадзе Крапівніцкій адкрылася міжнародная аграпрамысловая выстава AgroExpo. Актыўны ўдзел у ёй прынялі беларускія вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі, угнаенняў, сродкаў аховы раслін, паведамілі ў пасольстве Беларусі ва Украіне.

Галоўнай асаблівасцю беларускай экспазіцыі, арганізаванай па даручэнні ўрада, стаў выставачная стэнд прадпрыемства «Гомсельмаш». Аграрыям Украіны прадстаўлены найноўшы мадэльны шэраг беларускай уборачнай тэхнікі: камбайны GS2124, GH800, FS80. Як адзначылі ў пасольстве, беларускі вытворца камбайнаў аднаўляе свае пазіцыі на ўкраінскім рынку.

Мінскі аўтамабільны завод таксама прадставіў у Крапівніцкам свае напрацоўкі: збожжавоз і самазвалы МАЗ-555026, МАЗ-457121, МАЗ-6501С9.

Высокім попытам на ўкраінскім рынку карыстаюцца беларускія ўгнаенні Гомельскага хімічнага завода і «Гроднаазота». Шырокі асартымент шын гатова прапанаваць украінскаму спажыўцу «Белшына». Прадукцыя гэтых прадпрыемстваў таксама прадстаўлена на AgroExpo.

Традыцыйна ў штогадовай выставе ў Крапівніцкам удзельнічае і Мінскі трактарны завод. Яго дылеры ТАА «Тэхнагандаль-Дон» і ТАА «Аграрэсурс» г. Смаленск выставілі хадавыя мадэлі беларускай трактарнай тэхнікі: «Беларус 1221», «Беларус 1223», «Беларус 422», «Беларус 2022».

Прадпрыемства з Брэсцкай вобласці «Франдэса» пастаўляе праз адкрыты ва Украіне філіял сродкі абароны раслін. ААТ «Палессеэлектрамаш» прадэманстравала лінейку сваіх электрарухавікоў.

Звязда, 29 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/1/60723
Текущая дата: 28.03.2024