Белорусский портал в Казахстане

Жывапіс, скульптуру і кераміку прадставяць на выставе ў музеі Бялыніцкага-Бірулі



Больш за 50 разнастайных работ прадставяць 27-га ліпеня на выставе "Мора. Неба. Аблокі" ў музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве, паведамілі ва ўстанове культуры.

Асноўнай тэматыкай новай выставы стала адлюстраванне ў беларускім мастацтве мінулага стагоддзя прыродных з`яў і варыянтаў адпачынку чалавека на прыродзе ў розныя поры года.

У экспазіцыі прадставяць больш за 50 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, пейзажа і партрэта больш за 30 беларускіх мастакоў ХХ стагоддзя са збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. На выставе будзе адлюстраваны перыяд з 20-х па 80-я гады. Тут можна будзе ўбачыць графічныя работы Аркадзя Астаповіча, скульптуры Анатоля Кузняцова, керамічныя творы Нэлі Якавенка.

Выстава ў музеі будзе працаваць да 2 кастрычніка.

27 ліпеня 2022, Магілёў
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/1/65943
Текущая дата: 28.04.2024