Нелегальныя мігранты з краін Блізкага Усходу працягваюць спробы трапіць у Еўрапейскі саюз у пошуках лепшага жыцця. Што іх чакае па той бок мяжы на самай справе..
У аўторак раніцай Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі паведаміў, што на мяжы знойдзена цэлая група мігрантаў, збітая польскімі вайскоўцамі.
Пагранічнікі спачатку аказалі ім першую дапамогу самастойна, але стан людзей выклікаў асцярогу і на месца выклікалі брыгаду хуткай дапамогі. Прама ў лесе на зямлі беларускія медыкі аказалі дапамогу 15 мужчынам з Сірыі, Самалі і Алжыра.
Курва, уставай
Махамед родам з сірыйскага Хомса і крыху ўсхвалявана і бязладна спрабаваў на рускай растлумачыць, што ж з імі адбылося на польскім баку.
"Яны нас бокс-бокс-бокс па нагах і галовах. Яны не казалі шмат, толькі адно слова", - распавёў сірыец.
Потым, крыху прыйшоўшы ў сябе, ён успамінае: "Курва. Яны толькі гэтае слова казалі: курва, устаць. Іх было больш за дзесяць чалавек".
Махамед кажа, што крычаў польскім вайскоўцам: "Help me!". Але яны нават не слухалі яго.
"Курва, устаць. Ты – сабака. Курва", - вось усё, што яны казалі, сцвярджае сірыец.
Пасля таго, як польскія вайскоўцы збілі мігрантаў і адцяснілі іх да беларускай мяжы, яны залілі ім вочы вадой са слёзатачывым газам. "Мы дзве гадзіны нічога не бачылі", - сказаў Махамед.
Па яго словах, у яго на радзіме ўжо 13 гадоў ідзе вайна і ён проста бяжыць ад яе. Зарабіць у Хомсе можна максімум 20-30 долараў. Цяпер яму трэба ў Польшчу, каб пракарміць сваю сям’ю.
Укусы і кровападцёкі
Медык з брыгады хуткай дапамогі расказала, што, мяркуючы па стане мігрантаў, яны доўга знаходзіліся на холадзе, таму іх укрылі спецыяльнымі коўдрамі.
"У іх розныя ўдары і пашкоджанні. У некаторых высокая тэмпература. Мы стараемся аказваем ім неабходную дапамогу", - запэўніла жанчына.
Паводле яе слоў, частка мігрантаў мае сляды ўкусаў службовых сабак. І ва ўсіх – кровападцёкі і сляды ад збіванняў.
"Мы аказалі медыцынскую дапамогу маладому чалавеку. Ён ляжыць на спецыяльным шчыце, таму што гаворыць праз перакладчыка, што ён не адчувае ног і вельмі моцна баліць спіна", - сказала медык.
Брамка выправаджэння
"Сёння раніцай у ходзе нясення службы ў пагранічным нарадзе дазору па праверцы кантралюючых сродкаў ваеннаслужачымі былі выяўлены прыкметы парушэння мяжы", - сказаў начальнік пагранзаставы "Польныя волаты" Гродзенскай пагрангрупы Андрэй Сінкевічус.
Па яго словах, сляды ішлі з Польшчы ў Беларусь. Ваеннаслужачыя знайшлі мігрантаў. Начальнік пагранзаставы расказаў, што асабіста прыбыў на месца і арганізаваў аказанне першай меддапамогі, пасля чаго выклікаў хуткую дапамогу.
"На месца прыбыла брыгада хуткай дапамогі, следча-аператыўная група. На ўчастку маёй заставы мігранты з такімі пашкоджаннямі былі знойдзены ўпершыню", - канстатаваў ён.
Андрэй Сінкевічус адзначыў, што, паводле іх слоў, мігранты былі затрыманы на тэрыторыі Польшчы. Іх збівалі гумовымі палкамі, на іх спусцілі службовых сабак.
"У іх ёсць укусы канечнасцей, а таксама сінякі па ўсім целе", - удакладніў ён.
Начальнік пагранзаставы патлумачыў, як мігранты аказаліся ў Беларусі. У зоне яго адказнасці ў польскай загародзе ёсць брамка, праз якую мігрантаў і выкінулі на беларускую тэрыторыю.
Пры гэтым ён дадаў, што брамка прыкладна 170 сантыметраў у вышыню і 120 сантыметраў у шырыню.
"Гэтая брамка заяўлена польскім бокам для міграцыі дзікіх жывёл. Але гэтыя брамкі выкарыстоўваюцца толькі для выправаджэння на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь мігрантаў", - падкрэсліў Андрэй Сінкевічус.
У завяршэнне ён звярнуў асаблівую ўвагу, што замыкальная прылада на гэтай брамцы ёсць толькі з польскага боку.
"З нашага боку брамка мае плоскую паверхню і ніякіх выступаў яна не мае: ні замковых, ні замыкальных прылад", - рэзюміраваў начальнік пагранзаставы.
Sputnik, 29 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/1/75732
Текущая дата: 15.11.2024