Белорусский портал в Казахстане

Астраномы адкрылі 128 новых спадарожнікаў Сатурна



Сатурн прызналі планетай з самай вялікай колькасцю спадарожнікаў у Сонечнай сістэме.

Падчас новага даследавання астраномы адкрылі 128 раней невядомых «месяцаў». З іх улікам колькасць спадарожнікаў газавага гіганта дасягнула 274 — амаль удвая больш, чым ва ўсіх астатніх планет, разам узятых.

Міжнародны астранамічны саюз афіцыйна пацвердзіў адкрыццё спадарожнікаў і прысвоіў ім абазначэнні ў выглядзе паслядоўнасцяў лічбаў і літар. Пазней аб’ектам дадуць імёны ў гонар багоў галаў, скандынаваў і канадскіх інуітаў.

Спадарожнікі ўдалося ідэнтыфікаваць з дапамогай метаду «зруху і сачэння». Астраномы атрымлівалі паслядоўныя выявы, якія адсочваюць шлях спадарожніка па небе, і камбінавалі іх, каб зрабіць «месяц» дастаткова яркім для выяўлення.

Усе 128 новаадкрытых аб’ектаў з’яўляюцца няправільнымі спадарожнікамі. Яны валодаюць «бульбападобнай» формай і дасягаюць не больш за некалькі кіламетраў у папярочніку.

Назіранні за маленькімі спадарожнікамі дапамогуць навукоўцам лепш зразумець бурны перыяд ранняй гісторыі Сонечнай сістэмы. Тады планеты перамяшчаліся па нестабільных арбітах і часта сутыкаліся адна з адной.

Звязда, 12 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/1/77423
Текущая дата: 01.04.2025