Іспанскія алівы маркі Gusto забаронены да продажу ў Беларусі. Аб гэтым паведамляе Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі.
Гаворка ідзе аб алівах, фаршаваных ласосем. Паведамляецца, што яны небяспечныя для спажывання. У гэтай прадукцыі знайшлі незаяўлены і недапушчальны пры вытворчасці алівак кансервант — дыяксід серы (Е220).
Увоз і рэалізацыя забаронены з 3 красавіка.
Звязда, 28 сакавіка 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/1/77625
Текущая дата: 02.04.2025