Белорусский портал в Казахстане

Вайскоўцы з Казахстана прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў «Баявым братэрстве — 2023»



Прадстаўнікі Узброеных Сіл Рэспублікі Казахстан прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў сумесным аператыўна-стратэгічным вучэнні «Баявое братэрства — 2023», паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны рэспублікі.

У аэрапорце Брэста ўдзельнікаў вучэнняў сустрэлі прадстаўнікі Міністэрства абароны і сіл спецыяльных аперацый УС Беларусі.

Як паведамлялася раней, сумеснае вучэнне войскаў АДКБ «Баявое братэрства» пройдзе ў Беларусі 1-6 верасня. Плануюцца сумесныя і спецыяльныя вучэнні, якія ўключаюць падрыхтоўку розных кампанентаў войскаў (Калектыўных сіл) АДКБ. Манеўры пройдуць на палігонах і ўчастках мясцовасці Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.

Звязда, 29 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/10/70820
Текущая дата: 19.05.2024