Аналітычны сэрвіс Numbeo склаў рэйтынг краін па кошце малака. Беларусь апынулася ў лідэрах па ягонай таннасці, піша mlyn.by.
Па звестках спецыялістаў, Беларусь заняла трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу. Малако ў сярэднім у нашай краіне абыходзіцца ў 0,66 долараў. Ніжэй кошты толькі ў дзвюх краінах.
Самае таннае малако ў Тунісе. Там за літр у сярэднім просяць 0,46 долараў. Другое месца дасталася Ірану, дзе малако абыходзіцца прыкладна ў 0,64 долараў.
У топ-10 рэйтынгу патрапілі: Кенія - 0,67 даляраў; Індыя - 0,70 долараў; Непал - 0,77 даляраў; Пакістан - 0,77 долараў; Марока - 0,78 долараў; Бангладэш - 0,79 долараў; Аргенціна - 0,81 долараў.
Расія таксама знаходзіцца недалёка - 0,87 долараў за літр. Ва Украіне ж малако абыходзіцца ў 1,01 долараў.
Самым дарагім малако, па версіі Numbeo, аказалася на Ямайцы - 3,37 даляраў; крыху танней у Ганконгу - 3,16 даляраў, і на Тайвані, дзе за літр давядзецца заплаціць 3,06 даляраў.
Звязда, 6 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/10/72471
Текущая дата: 15.11.2024