Аб гэтым паведаміў загадчык лабараторыі робататэхнічных сістэм Аб`яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Рыгор Пракаповіч на маштабнай выстаўцы рэзультатаў інавацыйнай дзейнасці вучоных НАН, прысвечанай 90-годдзю акадэміі.
Аб`яднаны інстытут на выстаўцы прэзентуе антрапаморфнага робата "Promobot" расійскай вытворчасці. Беларускія навукоўцы працуюць над развіццём яго праграмнага забеспячэння.
"Працуем над папаўненнем лігвістычнай базы, павышэннем плаўнасці рухаў і арыентацыі ў прасторы. Напрыклад, цяпер ён можа расказаць аб акадэміі навук. Плануем навучыць яго самастойна арыентавацца ў незнаёмай мясцовасці", - расказаў Рыгор Пракаповіч.
Супрацоўнікі інстытута плануюць стварыць аналаг робата для выкарыстання ў розных сферах дзейнасці. Ён можа быць карысны ў музеях, розных кансультацыйных цэнтрах, гандлі.
"Вырабім падобны антрапаморфны робат. Чарцяжы ёсць у адкрытым доступе, укаранім сваю электроніку, што дасць магчымасць істотна патанніць робата. Ён каштуе $20 тыс. Гэта добры інструмент для даследаванняў", - дадаў навуковец.
У выстаўцы навукова-тэхнічных дасягненняў навукоўцаў НАН Беларусі прадстаўлена звыш 300 новых распрацовак і тэхналогій. У яе складзе сем кластараў, звязаных з прыярытэтнымі навуковымі напрамкамі.
Тут можна азнаёміцца з касмічнымі, інфармацыйнымі, бія- і нанатэхналогіямі, новымі лекавымі сродкамі, дасягненнямі навукоўцаў-аграрыяў.
Разгорнута экспазіцыя кніг вучоных-гуманітарыяў, а таксама археалагічная выстаўка. Многія распрацоўкі не маюць аналагаў не толькі ў краіне, але і ў свеце.
У 14.30 адбудзецца ўрачысты сход навуковай грамадскасці краіны, прысвечаны 90-годдзю НАН Беларусі, дзе будуць узнагароджаны лепшыя навукоўцы.
16 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/100/45642
Текущая дата: 18.11.2024