Такое меркаванне выказаў 27-га верасня рэгіянальны дырэктар аддзяленняў Канадскай асацыяцыі дзелавога супрацоўніцтва з Еўразіяй у Атаве і Манрэалі Себасцьян Дакін перад пачаткам беларуска-канадскага бізнес-форуму.
"Беларусі і Канадзе трэба прадоўжыць сумесную работу ў IT-сферы. У Беларусі гэты напрамак вельмі моцны, але ў Канадзе аб гэтым малавядома. Варта больш рэкламаваць свае магчымасці ў гэтай сферы. Такія мерапрыемствы, як сённяшні бізнес-форум, садзейнічаюць актывізацыі супрацоўніцтва", - сказаў Себасцьян Дакін.
Іншыя перспектыўныя напрамкі для супрацоўніцтва дзвюх краін - сельская гаспадарка і прамысловасць. "У Канадзе ёсць кампаніі, якія вырабляюць абсталяванне для ферм. Беларусь мае доступ да еўрапейскага абсталявання, у нас таксама ёсць што прапанаваць, - растлумачыў эксперт. - Мы пачынаем думаць, як вырабляць прадукцыю ў Беларусі, каб далей развіваць рынак Еўропы і Еўразіі. Перспектывы для экспарту ў Канаду маюць усе якасныя беларускія тавары. Трэба проста вызначыцца, якія найбольш перспектыўны напрамкі".
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч пацвердзіў вялікі патэнцыял для супрацоўніцтва дзвюх краін і нарошчвання тавараабароту.
"Канада прамыслова развітая краіна, і ў Беларусі ёсць вялікія магчымасці. Гэта першы ў гісторыі беларуска-канадскі бізнес-форум, што сведчыць аб многім. У нас бачаць патэнцыяльнага сур`ёзнага партнёра ў галіне прамысловасці, новых тэхналогій", - падкрэсліў ён. У складзе канадскай дэлегацыі прадстаўнікі сямі буйных кампаній, сярод якіх тэлекамунікацыйная кампанія BlackBerry. З беларускага боку ў кантактна-кааперацыйнай біржы прымуць удзел больш за 50 прадпрыемстваў.
"Наш інтарэс да іх просты - мы можам працаваць у галіне асваення тэхналогій, якія маюць канадскія партнёры, яны могуць дапамагчы нам атрымаць доступ да фінансавых рэсурсаў пры асваенні сумесных праектаў. Мы адкрываем новую старонку ў нашым эканамічным супрацоўніцтве", - рэзюмаваў Уладзімір Улаховіч.
27 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/103/45134
Текущая дата: 18.11.2024