Падзеі 4 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
4 верасьня 1998 году была заснаваная кампанія «Google».
Таксама ў гэты дзень
1390 — крыжакі разам зь Вітаўтам напалі на Вільню і спалілі Крывы замак.
1791 — Людовік XVI падпісаў першую Канстытуцыю Францыі.
1810 — Абхазія ўвайшла ў склад Расеі.
1882 — Томас Эдысан у Нью-Ёрку ўключыў першае ў сьвеце камэрцыйнае электрычнае асьвятленьне.
1991 — Савет Міністраў БССР прыняў пастанову «Пра ўвекавечаньне памяці Францішка Скарыны за мяжой».
У гэты дзень нарадзіліся
1714 — Міхал Карыцкі, беларускі паэт-лацініст.
1859 — Браніслаў Эпімах-Шыпіла, беларускі мовазнаўца, літаратуразнаўца, фальклярыст, выдавец, прафэсар Пецярбурскага ўнівэрсытэту.
1917 — Генры Форд II, аўтамабільны канструктар.
1936 — Сакрат Яновіч, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзяяч зь Беласточчыны.
У памяці
1888 — памёр Ён Арнасон, зьбіральнік ісьляндзкіх саг.
1907 — памёр Эдвард Грыг, нарвэскі кампазытар.
1997 — памёр Міхаіл Раманюк, беларускі этнограф.
2014 — памёр Данатас Баніёніс, літоўскі актор і рэжысёр.
Радыё Свабода, 4 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/104/44807
Текущая дата: 18.11.2024