Беспілотнік з процітанкавым гранатамётам прэзентавалі на палігоне пад Віцебскам.
У ходзе вучэнняў на палігоне "Лосвідо" у Віцебскай вобласці, дзе трэніруюцца беларускія дэсантнікі, прадэманстравалі баявы ўдарны беспілотнік, перадае тэлекампанія "Ваен-ТБ".
На кадрах, знятых беларускімі ваеннымі, можна ўбачыць, як узлятае БПЛА і робіць стрэл гранатай. Верагодней за ўсё баявы робат абсталяваны РПГ-26 "Аглень".
Гэта савецкая рэактыўная супрацьтанкавая граната, прынятая на ўзбраенне яшчэ ў 1985 годзе. Такой зброяй ў беларускім войску абсталяваныя як раз сілы спецыяльных аперацый.
Цікава, што прыцэльная далёкасьць РПГ-26 складае 250 метраў, а далёкасць прамога стрэлу — 170 метраў. Пры гэтым граната здольная прабіць браню таўшчынёй у 440 мм пад вуглом у 60 градусаў.
Sputnik, 8 чэрвеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/108/43777
Текущая дата: 18.11.2024