Медыкі рэкамендуюць у перыяд магнітных бур адмовіцца ад ужывання алкаголю і энергетычных напояў, перавагу варта аддаць сокам і гарбаце.
У другой дэкадзе лютага зноў чакаецца сонечная актыўнасць сярэдняй інтэнсіўнасці, такія прагнозы агучылі ў амерыканскім Цэнтры прадказання касмічнага надвор’я Нацыянальнага агенцтва акіянаграфічных і атмасферных даследаванняў (NOAA).
Што да першай дэкады апошняга зімовага месяца, то, паводле прагнозаў, магнітныя буры будуць, але слабыя.
У перыяд з 11 па 17 лютага іх інтэнсіўнасць крыху павялічыцца, а ў трэцяй дэкадзе чакаецца моцная магнітная бура – яна адбудзецца 23 і 24 лютага.
Як падрыхтавацца да магнітных бур
Звычайна ў дні магнітных бур метэазалежныя людзі і людзі з хранічнымі, перш за ўсё сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, адчуваюць сябе не вельмі добра. Таму такім людзям рэкамендавана загадзя падрыхтаваць лекі, якія ім дапамагаюць спраўляцца з недамаганнямі падчас магнітных бур.
Акрамя гэтага, медыкі рэкамендуюць на гэты час адмовіцца ад ужывання алкаголю і энергетычных напояў, перавагу варта аддаваць сокам і гарбаце. Цяжкую ежу лепш замяніць на агародніну і зеляніну.
Больш часу варта праводзіць на свежым паветры, забяспечваць сабе паўнавартасны сон, не лішнім будзе ў такі перыяд і кантрастны душ.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/11/72431
Текущая дата: 15.11.2024