Белорусский портал в Казахстане

Мужчынская зборная рыхтуецца да Кубка Дэвіса без Мірнага



Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе рыхтуецца да матча Кубка Дэвіса супраць каманды Аўстрыі. Капітан беларускай зборнай Уладзімір Валчкоў не ўключыў у склад шматгадовага лідара каманды Максіма Мірнага.

На будучым тыдні, 2-3 лютага, у аўстрыйскім Санкт-Пельтэне адбудзецца матч Кубка Дэвіса паміж зборнымі Беларусі і Аўстрыі.

Напярэдадні капітан беларускай каманды Уладзімір Валчкоў аб`явіў састаў зборнай на наступныя спаборніцтвы: Ілля Івашка (адзіночны рэйтынг — 211, парны — 597), Зміцер Жырмонт (378, 714), Яраслаў Шыла (396, 255), Сяргей Бетаў (1079, 355) і Андрэй Васілеўскі (парны рэйтынг — 59). У заяўку не быў уключаны Максім Мірны.



"З-за аб`ектыўных прычын ён не зможа быць з намі, але я ўпэўнены, што ён будзе падтрымліваць нас", — распавёў журналістам Івашка.

Каментуючы адсутнасць у камандзе Мірнага, Валчкоў адзначыў, што "Макса трэба берагчы". Па словах капітана зборнай, з-за некаторых прычын Мірны не змог бы паказаць у Аўстрыі максімальнага выніку.

Sputnik, 26 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/112/42281
Текущая дата: 07.10.2024