Белорусский портал в Казахстане

Дэкрэт нумар 1 "Аб садзейнічанні занятасці" прадугледжвае індывідуальны падыход да кожнага чалавека



Такое меркаванне 8-га лютага выказала старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Тамара Красоўская.

Спецыяльныя камісіі, якія ствараюцца згодна з дэкрэтам, будуць дэталёва разглядаць кожную сітуацыю. Пры неабходнасці людзям прапануюць перанавучанне. Яшчэ адзін варыянт працаўладкавання - адкрыццё сваёй справы.

"У дэкрэце закладзены прынцып індывідуальнага падыходу да кожнага канкрэтнага чалавека, яго сям`і, жыццёвай сітуацыі", - падкрэсліла Тамара Красоўская. Дэпутат адзначыла, што ключавая роля ў рэалізацыі дэкрэта адводзіцца мясцовым уладам.

"Самая галоўная яго задача ў тым, каб садзейнічаць занятасці людзей, матываваць іх да яе", - сказала Тамара Красоўская.

У рабоце камісій будуць задзейнічаны і падатковыя органы. Як расказала журналістам намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка, падатковыя работнікі будуць растлумачваць падатковае заканадаўства, праводзіць прававы лікбез для жадаючых стаць прадпрымальнікамі. 8 лютага ў Палаце прадстаўнікоў праходзіла пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях. Парламентарыі і эксперты, якія ўдзельнічалі ў распрацоўцы дэкрэта нумар 1, абмеркавалі меры па яго рэалізацыі.

9 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/112/42491
Текущая дата: 19.11.2024