Па народных прыметах, надвор`е ў дзень зімовага сонцастаяння паўторыцца і ў навагоднюю ноч.
Зімовае сонцастаянне — хутчэй астранамічная з`ява, а не свята — пройдзе ўжо 21 снежня. Паводле падлікаў астраномаў, яно адбудзецца ў 16:28 па Сусветным скаардынаваным часе або ў 19:28 па беларускім.
Заўважылі гэты дзень нашы продкі даўно: адна ноч у 20-ых чыслах снежня заўсёды даўжэй усіх іншых у годзе.
Пазней знайшлі тлумачэнне падзеі навукоўцы: высветлілася, што кожны год нахіл восі кручэння Зямлі ў кірунку ад Сонца прымае найбольшае значэнне. Адбываецца гэта заўсёды прыблізна ў адны і тыя ж даты — 21 або 22 снежня.
У 2017-ым дзень зімовага сонцастаяння выпаў на 21 снежня, па беларускім часе нахіл восі будзе максімальным ў 19:28 па мінскім часе. Працягнецца такі нахіл усяго некалькі секунд, аднак іншыя наступствы заўважаць усе: як-ніяк, самы кароткі светлавы дзень у годзе.
Што значыў для продкаў дзень зімовага сонцастаяння?
Астранамічную з`яву заўважылі даўно, і адразу надалі гэтаму сакральнае значэнне. Яшчэ ў язычніцкіх вераваннях 21 снежня адзначалася свята пад назвай Ёль, які азначаў адраджэнне Сонечнага Караля — гэта значыць пасля гэтай даты светлавы дзень станавіўся ўсё больш і больш, пакуль не дасягаў максімуму да 21 чэрвеня.
У розных народаў зімовае сонцастаянне адзначалі і называлі па-рознаму, аднак у большасці вераванняў лічылася, што паступова пасля гэтага дня зіма ідзе на спад. Напярэдадні ж зімовага сонцастаяння адзначалі дзень смерці — лічылася, што злыя сілы і духі могуць быць асабліва моцныя, і не варта хадзіць у лясы.
Хоць зімовае сонцастаянне больш не адзначаюць, некаторыя традыцыі застаюцца ў сіле. Так, у гэты дзень не варта займацца сур`ёзнымі справамі і па магчымасці варта правесці час з сям`ёй. Многія заклікаюць 21 снежня прагуляцца на прыродзе — хоць бы ў гарадскім парку.
Нарэшце, некаторыя прыкметы ад продкаў таксама захаваліся. Напрыклад, лічыцца, што надвор`е ў дзень зімовага сонцастаяння паўторыцца 31 снежня. Наколькі будзе дакладнай гэтая прымета — даведаемся ўжо напярэдадні Новага года.
Sputnik, 21 снежня 2017
Sputnik, 21 снежня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/115/41727
Текущая дата: 19.11.2024