Мяркуецца, што астэроід падляціць да планеты бліжэй, чым Месяц, аднак пагрозы ён не ўяўляе.
Гіганцкі астэроід можа падляцець ушчыльную да Зямлі ў чацвер, 12 кастрычніка, пра гэта паведамляюць многія сусветныя, у тым ліку і рускамоўныя, СМІ.
Па заяве шэрагу навукоўцаў, гэты астэроід дыяметрам у 40 кіламетраў — больш, чым знакаміты Чэлябінскі. Сочаць за гэтым метэарытам астраномы ўжо амаль пяць гадоў. Назва ў касмічнага цела — 2012 TC14.
Згодна з разлікамі, 12 кастрычніка астэроід праляціць ўшчыльную да Зямлі. Адлегласць ад планеты да яго будзе ў два разы меншым, чым да Месяца — усяго 44880 кіламетраў. З-за такога "маршруту" метэарыта шмат хто лічыць яго патэнцыйна небяспечным.
Зрэшты, амерыканскае аэракасмічнае агенцтва NASA і іншыя падобныя структуры пагрозы ў астэроідзе не бачаць: ён нават не ўганараваны асобным паведамленнем ад арганізацый, што сведчыць пра вельмі маленькую рызыку яго сутыкнення з Зямлёй.
Яшчэ ў верасні перад так званым "канцом свету", звязаным з міфічнай планетай Нібіру, у NASA заяўлялі: шанец, што ў бліжэйшы час Зямля сутыкнецца з якім-небудзь касмічным аб`ектам, складае тысячныя долі адсотка.
Такім чынам, магчымасць траплення астэроіда 12 кастрычніка ў планету ўсур`ёз не разглядаецца.
Мінск, 1 кастрычніка 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/118/40848
Текущая дата: 19.11.2024