Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства прамысловасці.
У ходзе афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі 28—29 лістапада ў Баку кіраўніцтва холдынгаў "БелаўтаМАЗ" і "МТЗ-Холдынг" падпісала дакументы з Гянджынскім аўтамабільным заводзе на пастаўку ў 2016—2017 гадах машына-і трактаракамплектаў.
Зацверджанае стратэгічнае пагадненне з МАЗам прадугледжвае пастаўку ў наступным годзе да 350 адзінак машынакамплектаў і тэхнікі. У рамках заключанага кантракта з МТЗ у гэтым і 2017 годзе запланавана паставіць паўтары тысячы трактаракамплектаў.
Прэс-служба таксама паведаміла, што падчас правядзення дзясятага пасяджэння міжурадавай беларуска-азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве намеснікам прэм`ер-міністра Уладзімірам Сямашкам і міністрам прамысловасці Віталем Воўкам сумесна з азербайджанскімі калегамі былі разгледжаны пытанні ў сферы вытворчай кааперацыі, пашырэння наменклатуры зборачнай вытворчасці ў Гянджы (пасажырскай, сельскагаспадарчай, будаўнічай і камунальнай тэхнікі), а таксама паставак прадукцыі ААТ "Магілёўліфтмаш".
Паводле інфармацыі Мінпрама, за час супрацоўніцтва ў Азербайджане сабрана больш за 7 тыс. трактароў "Беларус" і звыш 2,5 тыс. аўтамабіляў "МАЗ". У планах Мінскага трактарнага завода і Гянджынскага аўтамабільнага завода давядзенне аб`ёму штогадовай зборкі тэхнікі да 2.000 адзінак да 2020 года.
Маецца ўзаемная зацікаўленасць бакоў і ў рэалізацыі на базе Гянджынскага аўтамабільнага завода праекта па арганізацыі зборачнай вытворчасці пасажырскай тэхнікі Мінскага аўтамабільнага завода.
Па выніках 9 месяцаў 2016 года тавараабарот паміж прадпрыемствамі Мінпрама і азербайджанскімі арганізацыямі склаў 25 млн долараў, у тым ліку экспарт — 24,3 млн, імпарт — 0,7 млн.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 30 лістапада 2016
Мінск, 30 лістапада 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/131/37792
Текущая дата: 19.11.2024