Белорусский портал в Казахстане

У Панаме зафіксавана каля 450 выпадкаў захворвання на ліхаманку Зіка



Каля 450 выпадкаў захворвання на ліхаманку Зіка зафіксавана ў Панаме, паведамляюць інфармагенцтвы.

Усяго за чатыры месяцы паказчык захворвання павялічыўся на 180 выпадкаў, паводле даных той жа статыстыкі за май бягучага года.

Вядома, што ў бальніцах і паліклініках Панамы знаходзяцца пад наглядам больш за 100 цяжарных жанчыны, якія могуць быць мець вірус Зіка.

У краіне зафіксавана 8 выпадкаў нараджэння дзяцей з адхіленнямі ў развіцці, якія звязаны з ліхаманкай у маці. Трое дзяцей памерлі, а пяцёра знаходзяцца пад наглядам.

Ліхаманка Зіка - вострая інфекцыйная хвароба малпаў, якая часам перадаецца чалавеку праз укус камароў і вызначаецца ліхаманкай з дабраякасным цячэннем. Вірус найбольш небяспечны для цяжарных жанчын, паколькі выклікае ў плода мікрацэфалію з патэнцыяльнымі цяжкімі пашкоджаннямі мозгу.

7 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/134/37221
Текущая дата: 19.11.2024