Падрабязнасці растлумачылі ў кампаніі hoster.by.
Рэгістрацыя міжнародных даменаў у Беларусі будзе спрошчаная. Гэта стане магчымым дзякуючы таму, што 23 верасня беларуская хостынгавая кампанія hoster.by стала першым у краіне акрэдытаваным ICANN (Internet corporation for asigned names and numbers) рэгістратарам міжнародных даменных імёнаў.
Гэта азначае, што беларускі рэгістратар можа наўпрост ўзаемадзейнічаць з небеларускімі рэестрамі даменных імёнаў. Такім чынам, сотні даменаў, сярод якіх папулярныя .com, .net, .org, .biz, .info стануць даступныя беларусам без удзелу ў працэсе іх рэгістрацыі рэгістратараў-пасрэднікаў.
На сёння ў свеце налічваецца больш за дзве тысячы акрэдытаваных ICANN рэгістратараў, якія сканцэнтраваныя ў асноўным у краінах Паўночнай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Еўропы. Пры гэтым ва Усходняй Еўропе такіх кампаній няшмат: у Расіі дзейнічае 9 упаўнаважаных рэгістратараў, ва Украіне — тры, у Літве — два, у Латвіі і Польшчы — па адным.
Уключэнне ў лік акрэдытаваных рэгістратараў даменных зон першага ўзроўню першай кампаніі з Беларусі пракаментаваў віцэ-прэзідэнт ICANN па сувязях c Расіяй, краінамі СНД і Усходняй Еўропы Міхаіл Якушаў: "Тым самым пашыраюцца магчымасці для бізнесу — у дачыненні да беларускіх арганізацый, а таксама магчымасці для рэгістрацыі сваіх імёнаў у розных даменах — у дачыненні да беларускіх карыстальнікаў. Чым больш акрэдытаваных рэгістратараў ў рэгіёне, тым больш зручнасці, больш магчымасцяў, больш бяспекі і стабільнасці глабальнага інтэрнэту".
Цяпер у свеце існуе больш за 1.500 даменных зон, у большасці з якіх выступаць рэгістратарамі могуць толькі акрэдытаваныя ICANN кампаніі. Па меры заключэння дагавораў з замежнымі рэестрамі hoster.by плануе пашырыць пералік аказваемых паслуг, а таксама прапанаваць "найбольш аптымальныя цэны" на дамены. Пры гэтым кампанія не выключае выхаду на рынкі даменаў суседніх краін.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 верасня 2016
Мінск, 24 верасня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/135/37043
Текущая дата: 19.11.2024