Белорусский портал в Казахстане

Мінск больш чым на 90% гатовы да асенне-зімовага сезона



У цэлым праверка цеплавых сетак прайшла паспяхова. І ўсе будынкі жылога фонду павінны атрымаць пашпарты гатоўнасці да 1 верасня. Па краіне – да 1 кастрычніка.

Андрэй Рамашка, начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства ЖКГ Беларусі: "У цэлым, калі ацэньваць сітуацыю, то па кацельнях і трубах усе мерапрыемствы выкананыя больш чым на 90% па ўсёй рэспубліцы. Калі ацэньваць жыллёвы фонд і гатоўнасць да эксплуатацыі ўнутрыдамавых інжынерных сетак да зімы, то парадку 80% мерапрыемстваў ужо праведзеныя".

У сталіцы ўсё больш кватэр пераходзяць на індывідуальныя лічыльнікі спажывання цяпла. Апошнія 5 гадоў такімі прыладамі аснашчаюць усе новабудоўлі Мінска.

Звязда, 28 жніўня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/136/36732
Текущая дата: 19.11.2024