Белорусский портал в Казахстане

Хуткае павышэнне тэмпературы Зямлі на 7 градусаў прызналі непазбежным



Даследаванне апублікавана ў часопісе Nature.

Амерыканскі кліматолаг Каралін Снайдэр са Стэнфардскага ўніверсітэта прасачыла за зменамі сярэдняй глабальнай тэмпературы паверхні Зямлі за апошнія два мільёны гадоў і прызнала непазбежным яе павышэнне аж да сямі градусаў Цэльсія. 

Для атрымання адпаведнага графіка змен тэмпературы вучоная выкарыстала больш за 20 тысяч кліматычных рэканструкцый з 59 акіянскіх прыдонных адкладаў з інтэрвалам часу ў тысячу гадоў.

Праведзены аналіз паказвае, што глабальнае зніжэнне тэмпературы паверхні планеты спынілася прыкладна 1,2 мільёна гадоў таму. Вучоная, грунтуючыся на вопыце мінулых змяненняў клімату, прыйшла да высновы, што захаванне канцэнтрацыі вуглякіслага газу на планеце нават на ўзроўні сучасных значэнняў непазбежна прывядзе да росту сярэдняй глабальнай тэмпературы паверхні на 3-7 градусаў Цэльсія ў бліжэйшы, па геалагічных мерках, час - на працягу некалькіх тысячагоддзяў.

Праведзенае даследаванне, як адзначае Снайдэр, уяўляе самую падрабязную на сённяшні дзень глыбокую рэканструкцыю змены сярэдняй глабальнай тэмпературы паверхні планеты.

Звязда, 27 верасня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/136/37067
Текущая дата: 28.12.2024